Telegram паведаміў інвестарам, што плануе выпусціць першую партыю ўласнай крыптавалюты Gram на працягу наступных двух месяцаў. Пра гэта паведамляе The New York Times са спасылкай на трох інвестараў, якія нядаўна размаўлялі з Telegram.

Акрамя таго, месенджар плануе таксама стварыць электронныя кашалькі, якімі змогуць карыстацца 200-300 млн карыстальнікаў Telegram, паведамілі інвестары.

Месенджар заявіў, што Gram стане новай анлайн-валютай і спосабам адпраўкі грошай у любы пункт свету, піша выданне.

Прадстаўнік Telegram не адказаў на запыты NYT аб каментарах, паведамляе РБК.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?