У сваіх публічных выступах Уладзімір Зяленскі часта паводзіць сябе падобна да Аляксандра Лукашэнкі. Пра гэта заявіў генеральны пракурор Украіны Юрый Луцэнка ў інтэрв'ю «Цензор.нет».

Луцэнка лічыць, што Лукашэнка ўжо 25 гадоў паспяхова дэманструе папулізм. На пытанне журналіста, ці з'яўляецца Зяленскі «нашым Лукашэнкам», генпракурор Украіны адказаў станоўча.

«Па стылі тых нарад, якія ён праводзіць, — так. Не магу сказаць, што гэта 100% дрэнна, таму што людзі вельмі хочуць такіх рэчаў», — дадаў Юрый Луцэнка.

Аднак генпракурор Украіны адзначыў, што аўтарытарызм ва Украіне немагчымы дзякуючы нацыянальна-вызваленчаму руху двух Майданаў і праз расійска-ўкраінскую вайну.

«На аўтарытарызм не пагодзіцца і грамадства, прывучанае да базавых свабод», — заявіў Луцэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0