Міністэрства абароны ЗША правяло выпрабаванні крылатай ракеты наземнага базіравання. Выпрабаванні прайшлі ў нядзелю, 18 жніўня, на востраве Сан-Нікалас, штат Каліфорнія.

У Пентагоне ўдакладнілі, што ў выніку выпрабаванняў ракета паспяхова трапіла ў цэль, праляцеўшы больш чым 500 кіламетраў.

Вытворчасць і выпрабаванні балістычных і крылатых ракет наземнага базіравання з далёкасцю ад 500 да 5,5 тысячы кіламетраў было забаронена Дагаворам аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці (ДРСМД), складзеным у 1987 годзе паміж СССР і ЗША. Дзеянне ДРСМД афіцыйна скончылася 2 жніўня 2019 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0