32-гадовы Іван Вежнавец стаў першым намеснікам міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Апошнія два гады Вежнавец быў проста намеснікам міністра.
На гэтай пасадзе ён змяніў Артура Карповіча. Вежнавец родам з Бабруйска, а да Міністэрства адпрацаваў у Мінгарвыканкаме і Апараце Савета міністраў.
Намеснікам міністра МАРТ прызначаная 48-гадовая Аксана Канстанціновіч. Яна мінчучка, скончыла наргас, факультэт эканомікі і кіравання гандлем. Апошнім часам яна была начальніцай упраўлення міжнароднага супрацоўніцтва і прымянення мераў нетарыфнага рэгулявання. У міністэрстве яна апошнія пяць гадоў.





