У працы Instagram адбыўся збой у шэрагу краін. Пра гэта паведамляе партал Downdetector.
На непаладкі ў працы скардзяцца карыстальнікі ў ЗША, Германіі, Францыі, Італіі, Іспаніі, Партугаліі, Вялікабрытаніі, Нідэрландах, Турцыі, Японіі, Бразіліі.
Таксама збой назіраецца на тэрыторыі Беларусі, Украіны і Расіі.
Паводле звестак сэрвісу, большая частка карыстальнікаў мае праблемы з уваходам у сацыяльную сетку (85%), яшчэ 9% маюць праблемы з загрузкай, каля 5% не могуць зайсці на сайт.





