Перабоі з пастаўкамі мэдыкамэнтаў, харчаваньня і паліва могуць працягнуцца да паўгода, гаворыцца ў дасье, падрыхтаваным урадам пад кодавай назвай «Апэрацыя жоўты молат». Паводле Sunday Times, урад разглядае гэта не як найгоршы, а як найбольш імаверны сцэнар.

«Дасье дае рэдкую магчымасьць зірнуць на сакрэтную падрыхтоўку, якую вядзе ўрад, каб пазьбегнуць катастрафічнага каляпсу ў інфраструктуры краіны», — піша Sunday Times.

​Для ўраду Нямеччыны выхад Вялікабрытаніі з Эўразьвязу без дамовы ня стане нечаканасьцю, — заявіла ў нядзелю, 18 жніўня, нямецкая канцлерка Ангела Мэркель. Яна выступіла ў Бэрліне перад публікай, якая сабралася каля будынка ўраду з нагоды традыцыйнага Дня адчыненых дзьвярэй.

Было б лепш, каб Вялікабрытанія выйшла з Эўразьвязу паводле дамовы аб выхадзе, але калі гэтага не атрымаецца дамагчыся, то Нямеччына гатовая «і да іншых варыянтаў», цытуе Мэркель «Нямецкая хваля».

Раней прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі Борыс Джонсан неаднаразова заяўляў, што ў любым выпадку мае намер вывесьці краіну з ЭЗ да 31 кастрычніка, нават калі давядзецца накінуць Эўразьвяз без дамовы.

Лідэр брытанскай апазыцыйнай партыі лейбарыстаў Джэрэмі Корбін мяркуе, што ўрад краіны ня мае паўнамоцтваў на «Брэксыт» без пагадненьня з Брусэлем. Пра гэта Корбін напісаў 14 жніўня ў лісьце да лідэраў апазыцыйных палітычных партый і дэпутатаў брытанскага парлямэнту. Палітык мае намер прадухіліць разьвіцьцё падзей па такім сцэнары, у прыватнасьці, ініцыяваўшы галасаваньне аб даверы Борысу Джонсану.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?