Блогер з Мінска Улад Бумага атрымаў «брыльянтавую кнопку» ад YouTube: на яго канал падпісана звыш 10 мільёнаў карыстальнікаў відэахостынгу.
Радаснай навіной ён падзяліўся ў сацсетках, напісаўшы, што шчаслівы і дзякуе падпісчыкам і YouTube.
10 мільёнаў падпісчыкаў Улад Бумага набраў яшчэ ў чэрвені. З тых часоў колькасць яго прыхільнікаў у YouTube ўзрасла да 10 860 940 чалавек. Яго канал на YouTube з'явіўся ў канцы лістапада 2014 года.





