Фота: pixabay.com
Эксперты адзначаюць, што малочныя прадукты карысныя, бо багатыя на кальцый, аднак у многіх з іх — павышанае ўтрыманне тлушчу, а некаторыя сыры ўтрымліваюць занадта многа солі. Па словах дыетолагаў, сыр мацарэла лічыцца адным з найлепшых варыянтаў, бо ў ім солі і тлушчу мала.
Гіпертонікам варта ўключыць у рацыён і іншыя гатункі белага сыру, такія, як фета і казіны сыр. Акрамя таго, зніжае артэрыяльны ціск нятлусты тварог.
Раней дыетолагі назвалі сыр з цвіллю самым небяспечным.
Адзначалася, што ў такіх сырах, як ракфор, дарблю, гарганзола, камамбер і бры, утрымліваюцца бактэрыя, якія могуць справакаваць развіццё інфекцыйнага захворвання — лістэрыёзу. Сыр з цвіллю не варта ўжываць дзецям, цяжарным жанчынам і тым, якія кормяць грудзьмі, а таксама людзям з захворваннямі сістэмы стрававання, заявілі эксперты.
Найбольш каштоўная рыба — не чырвоная. Якая карыснейшая для здароўя?
Пра інфаркт па пунктах. Вы павінны гэта ведаць, каб здолець выратаваць блізкага





