Вяселле адбылося сёння пад Мінскам.
Надзея і Марцін пазнаёмілася падчас Алімпійскіх гульняў у Пхёнчхане ў 2018 годзе. Пара чакае дзіця.
Першынец павінен з’явіцца на свет у кастрычніку-лістападзе.
Ягер прыехаў у Беларусь у тым ліку і для ўдзелу ў чэмпіянаце свету па летнім біятлоне, што пройдзе на наступным тыдні ў Раўбічах.
Раней Надзея — алімпійская чэмпіёнка па біятлоне ў эстафеце — заявіла, што прыпыняе кар'еру.





