Здарэнне адбылося а 19-й гадзіне ў пятніцу паміж Турэц-Баярамі і Цемяніцай, паведамляе абласная міліцыя.

Пенсіянер ехаў на мотакультыватары ў напрамку дарогі «Маладзечна — Смаргонь». Пры павароце налева ён не саступіў дарогу матацыклісту, які абганяў мотаблок. У выніку адбылося сутыкненне, пенсіянер атрымаў цялесныя пашкоджанні.

На месца здарэння прыбылі супрацоўнікі ДАІ і медыкі. Абодва ўдзельнікі аварыі былі дастаўлены ў бальніцу, адкуль пасля агляду і аказання медыцынскай дапамогі адпушчаныя дадому. Дарэчы, матацыкліст быў у экіпіроўцы, шлеме і з пальчаткамі, а вось яго «жалезны конь» быў без тэхагляду. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?