gulf-times.com

gulf-times.com

Улады Катара пачалі эксперыментальны праект па фарбаванні некалькіх вуліц у цэнтры Дохі ў блакітны колер, каб ахаладзіць іх. Пра гэта паведамляе Gulf News.

Як заявіў інжынер Саад аль-Дасары, тэмпература цёмнага асфальта прыкметна перавышае тэмпературу паветра, бо чорны колер прыцягвае і выпраменьвае цяпло. Паводле яго слоў, эксперымент дазволіць знізіць тэмпературу аcфальта прыкладна на 15-20 градусаў.

Ён адзначыў, што спецыялісты будуць назіраць за зменамі тэмпературы на вуліцы з выфарбаваным у блакітны колер дарожным пакрыццём на працягу 18 месяцаў.

Эксперымент пачнецца з вуліцы Абдалы бен Джасема, якая размешчана ля гандлёвай плошчы Сук Вакіф. 

Тэмпература ў горадзе Доха 17 жніўня складае +41.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?