pxhere.com

pxhere.com

У Францыі наведвальнік рэстарана застрэліў афіцыянта з-за таго, што яму занадта доўга давялося чакаць свой заказ. Пра гэта паведамляе радыёстанцыя France Info.

Паводле яе звестак, надзвычайнае здарэнне адбылося ўвечары 16 жніўня ў адным з рэстаранаў камуны Нуазі-лё-Гран у прыгарадзе Парыжа. Відавочцы сцвярджаюць, што незадаволены абслугоўваннем кліент стрэліў у афіцыянта, бо замоўлены ім сэндвіч быў прыгатаваны недастаткова хутка.

Куля трапіла 28-гадоваму мужчыне ў плячо, а дактары не змаглі яго выратаваць. Нападнік збег з месца злачынства, яго шукае паліцыя.

label.reaction.like
0
label.reaction.facepalm
0
label.reaction.smile
0
label.reaction.omg
0
label.reaction.sad
0
label.reaction.anger
0