У пятніцу Аляксандр Лукашэнка падчас візіту ў Старадарожскі раён наведаў таксама і мясцовы лясгас. Прадукцыя лясгаса — не толькі дрэваапрацоўка. Кіраўніку дзяржавы прадэманстравалі ўвесь асартымент, паведамляе СТБ.

Сёе-тое нават прапанавалі пакаштаваць. Бярозавы сок і мёд. Лясны — ён з асаблівым смакам. Лукашэнка ў адказ распавёў аб сваіх уласных пасеках.

«У мяне дзве пасекі: 40, а другая — 50 сем'яў. Мёд у мяне заўсёды на стале — раніцай, у абед і ўвечары лыжку. Вялікую лыжку», — сказаў кіраўнік краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0