Здарэнне адбылося ў 11:40 на вуліцы Кісялёва, паведамляе прэс-служба беларускай міліцыі ў сваім тэлеграм-канале.
У 11.40 у памяшканне крамы ўвайшлі двое мужчын. Распылілі пярцовы газ, рукі аднаго прадаўца звязалі пластыкавай стужкай, рукі другога — кайданкамі. Пасля гэтага яны забралі ўсе каштоўнасці з вітрыны і збеглі.
Наведнікаў у краме не было.
Вядзецца вышук, у Мінску на вышук арыентаваныя ўсе нарады.





