Аб'яднанне «Белая Русь» прыме актыўны ўдзел ва ўсіх этапах выбарчай кампаніі. Пра гэта сёння журналістам паведаміў старшыня арганізацыі Генадзь Давыдзька на форуме аб'яднання, паведамляе БелТА.

Генадзь Давыдзька падкрэсліў, што задача «Белай Русі» — быць прадстаўленай на ўсіх узроўнях у якасці назіральнікаў, членаў выбарчых камісій. Плануецца, што ў выбарчай гонцы возьмуць 80 прадстаўнікоў аб'яднання.

Старшыня «Белай Русі» падкрэсліў важнасць таго, каб у «парламент прыйшлі годныя людзі, якія будуць не крычаць, а працаваць». Ён нагадаў, што сёмаму скліканню трэба будзе вырашаць сур'ёзныя задачы, якія ставяць час, беларускі народ. Гаворка, у прыватнасці, ідзе пра магчымыя змены ў Канстытуцыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0