Грамадзянін Аўстрыі, які спрабаваў пракрасціся ў Беларусь з Польшчы, затрыманы на мяжы ноччу 8 жніўня, паведамляе Дзяржпагранкамітэт.
Беларускія памежнікі выявілі мужчыну, які рухаўся з боку Польшчы. Службовы сабака, які ўзяў след парушальніка, дапамог памежнікам хутка яго злавіць.
Ім аказаўся 45-гадовы грамадзянін Аўстрыі, які распавёў, што больш не хоча заставацца ў сваёй краіне, і яго мэта — пражыванне ў Беларусі. У госця знайшлі зменную вопратку, тэлефон, планшэт, нож, кусачкі, нажоўку, аптычны прыцэл і гатоўку.
Затым мужчыну перадалі польскаму боку.