Летась 9 жніўня футбалісты мінскага «Дынама» сенсацыйна выйгралі ў піцерскага «Зеніта» з лікам 4:0 ў першым матчы трэцяга кваліфікацыйнага раўнда Лігі Еўропы.
На матчы прысутнічала 21 тысяча гледачоў, у тым ліку 2300 фанатаў «Зеніта». Перад гульнёй яны прайшліся па беларускай сталіцы.
Супрацоўнікі міліцыі затрымалі тады 14 грамадзян Расіі на тэрыторыі стадыёна і прылеглай тэрыторыі.
Праз год пасля таго маршу па Мінску фанаты «Зеніта» апублікавалі ўласнае відэа.