Мэр Львова Андрэй Садавы даручыў сваім падначаленым стварыць умовы для штотыднёвага купання бяздомных, каб яны не пужалі сваім знешнім выглядам турыстаў і мясцовых жыхароў, піша Zaxid.net.

«На вуліцах горада ёсць такая нетыповая сітуацыя, калі на лаўках, асабліва раніцай, адпачываюць людзі, якім няма дзе жыць (…) Я б хацеў, каб вы прадумалі магчымасць для гэтых людзей рэгулярна — хоць бы раз ці двойчы на ​​тыдзень — наведваць лазню ці іншыя ўстановы, дзе яны маглі б памыцца, каб бяздомныя былі ў адэкватным выглядзе», — сказаў Садавы на пасяджэнні выканаўчага камітэта.

Ён дадаў, што па дапамогу з гэтым пытаннем можна звярнуцца да прыватнага сектара ці гатэляў, якія маюць SPA.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0