Сэнс рэкорду, які намагаўся ўсталяваць Дзмітрый, у тым, каб на 5-7 метраў працягнуць калону з 15 грузавікоў агульнай вагой 145 тон.

І трэба адзначыць, што рэкорд Дзмітрыю з другой спробы ўсё ж удаўся.

Калі асілку ўручалі сертыфікат аб тым, што рэкорд адбыўся, ён крыкнуў: «Жыве Рэспубліка Беларусь!»

Свята, прысвечанае, 75-годдзю аўтазавода МАЗ будзе доўжыцца да вечара. Ля Палаца культуры МАЗ працуе выстава аўтатэхнікі, можна з’есці шашлык, паслухаць канцэрт творчых калектываў. Увечары арганізатары абяцаюць салют.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?