На Валыні ў пункце пропуску «Даманава», памежнікі выявілі нелегалаў.

Аглядаючы рэфрыжэратар, які вёз з Паўночнай Македоніі ў Беларусь нектарыны, выявілі трох пасажыраў, з іх словаў, грамадзян Афганістана, паведамляе unian.net.

«Затрыманых замежнікаў, двое з якіх з'яўляюцца непаўналетнімі, даставілі ў памежнае падраздзяленне для складання працэсуальных дакументаў. У дзеяннях кіроўцы ўгледжваюцца прыкметы злачынства «Незаконная перапраўка асоб праз дзяржаўную мяжу Украіны».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0