7 жніўня жыхарка вёскі Вікшняны Іўеўскага раёна паведаміла пра знікненне бацькі. З яе слоў мужчына 1967 года нараджэння пайшоў з дому невядома куды ўначы 5 жніўня. На сувязь са сваякамі ён не выходзіў, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Для пошуку зніклага быў задзейнічаны асабісты склад РАУС, падключыліся супрацоўнікі лясгаса, не засталіся ўбаку і сваякі. Цэлы дзень прачэсвалі мясцовасць, правяралі закінутыя пабудовы, аднак пошукі не далі выніку.

8 жніўня мужчыну знайшлі ў закінутым хляве за 4 кіламетры ад дома.

Ён расказаў, што, пасварыўшыся з сынам, прыняў гэтую сітуацыю блізка да сэрца і вырашыў сысці з хаты. Мужчыну даставяць ва ўстанову аховы здароўя, дзе яму акажуць неабходную медыцынскую дапамогу, пасля чаго ён вернецца дадому.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0