Амерыканскі акцёр Дэні Трэха дапамог выратаваць дзіця з аўтамабіля, які перакуліўся ў выніку ДТЗ ў Лос Анджэласе, паведамляюць інфармагенцтвы.

У аўто знаходзілася дзіця. Акцёр, які стаў сведкай аварыі, спрабаваў выцягнуць яго з машыны праз разбітае шкло, але не змог адшпіліць рэмень бяспекі, што заклініў.

Яму на дапамогу прыйшла выпадковая жанчына, разам яны выцягнулі дзіця.

Пасля аварыі былі шпіталізаваныя тры чалавекі. Іх траўмы не нясуць пагрозы для жыцця.

75-гадовы Дэні Трэха зняўся ў 337 фільмах і тэлесерыялах. Акцёр вядомы па стужках «Ад заходу да світання», «Мачэтэ», «Паветраная турма».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0