Супрацоўнікі расійскага Следчага камітэта і паліцыі прыйшлі ў Фонд барацьбы з карупцыяй апазіцыянера Аляксея Навальнага, паведамляе РБК.
Прадстаўнік СК кажа, што ператрусы праводзяцца ў сувязі з крымінальнай справай. Справа звязана з тым, што з 14 ліпеня па 19 ліпеня «невядомыя асобы аказвалі ціск на членаў маскоўскага гарадскога выбаркама і акруговых выбарчых камісій».
Таксама з ператрусамі прыйшлі ў штабы іншых расійскіх апазіцыянераў: Генадзя Гудкова і Іллі Яшына.
Аб прыходзе сілавікоў да бацькоў паведаміў і муніцыпальны дэпутат раёна Зюзіна Канстанцін Янкаўскас.
Нагадаем, раней Аляксея Навальнага арыштавалі на 30 сутак за заклік да ўдзелу ў няўзгодненай акцыі ў падтрымку незалежных кандыдатаў 27 ліпеня.





