Суд Кастрычніцкага раёна Магілёва вынес прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да былога галоўнага інжынера «Бабулінага гладыша». Яму далі 10 гадоў.

Устаноўлена, што галоўны інжынер, жадаючы незаконна ўзбагаціцца за кошт прадпрыемства, дзейнічаў у складзе арганізаванай злачыннай групы са сваім знаёмым і жонкай з кастрычніка 2013 па люты 2017 года. Тыя былі заснавальнікамі і кіраўнікамі ліпавых фірмаў, якія зарэгістравалі выключна для здзяйснення злачынства.

Абвінавачаныя пастаўлялі на завод розныя тавары па неабгрунтавана завышаных цэнах адносна цэн добрасумленных пастаўшчыкоў. Такім чынам фігуранты атрымалі 417 тысяч рублёў. Яны прызнаныя вінаватымі ў крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі.

Былога галоўнага інжынера прысудзілі да 10 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, яго знаёмага — да 7, жонку — да 6 гадоў пазбаўлення волі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?