Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Борыс Джонсан і яго сужыцелька Кэры Сімондс плануюць узяць з прытулку сабаку, паведамляе The Telegraph.
Сабака будзе жыць у прэм'ерскай рэзідэнцыі на Даўнінг-стрыт у Лондане.
Новаму гадаванцу прыйдзецца ўжыцца з катом Лары, які займае афіцыйную пасаду галоўнага лаўца мышэй у афіцыйнай рэзідэнцыі ўрада.
Кот Лары пасяліўся ў рэзідэнцыі прэм'ер-міністра ў 2011 годзе.





