Румынія адмовілася выдаць дазвол на транзіт па Дунаі транспарту з расійскім узбраеннем для Сербіі з-за антырасійскіх санкцый Еўрасаюза, паведамляе b1.

У ведамстве патлумачылі, што для выдачы транзітнай ліцэнзіі на перавозку ваеннай прадукцыі, якая згодна з законам можа быць выдадзена толькі румынскаму аператару, неабходна выкананне некалькіх умоў. Там адзначылі, што паслугі румынскага аператара не павінны прама ці ўскосна адпавядаць інтарэсам асоб або арганізацый з Расіі. Гэта вынікае з рашэння Рады ЕС пра абмежавальныя меры ў сувязі з дзеяннямі Расіі ва Украіне.

Сербія павінна атрымаць ад Расіі 30 танкаў і 30 бронетранспарцёраў у адпаведнасці з кантрактам.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?