На скрыжаванні вуліцы Кабяка і Індурскай шашы ў Гродне пачынае працаваць сістэма, якая будзе адсочваць аўтамабілі, што праехалі скрыжаванне на чырвонае святло, піша Автогродно.
Сістэма будзе працаваць у тэставым рэжыме некаторы час, паведамляе ДАІ.
Камеры будуць запісваць у бесперапынным рэжыме ўсё, што адбываецца перад імі. Гэтае скрыжаванне абрана не выпадкова для эксперыментальнай сістэмы. Яно адрозніваецца высокай інтэнсіўнасцю руху і на ім ужо здараліся аварыі, нават з цяжкімі наступствамі.
Падобная сістэма ўжо тэставалася ў адным з абласных гарадоў Беларусі. Але «лісты шчасця» парушальнікам не прыходзілі, бо заканадаўча яшчэ не ўстаноўлены памеры штрафаў для атрымальнікаў падобных «лістоў».





