Сёння з-за паломкі цягніка ў чыгуначны маршрут Мінск-Гомель і Гомель-Мінск унесены змены.
У прыватнасці, цягнік №708 Мінск-Гомель адпраўленнем з Мінска ў 19.00 будзе ехаць без вагонаў 8-14 (адным саставам). Для пасажыраў вагонаў з 8 па 14 прызначаны дадатковы цягнік №730 Мінск-Гомель, сфармаваны з вагонаў лакаматыўнай цягі, адпраўленнем з Мінска ў 19.10 і прыбыццём у Гомель у 22.48.
Цягнік №709 Гомель-Мінск, які адправіўся з Гомеля ў 15.10, таксама ідзе саставам, сфармаваным з вагонаў лакаматыўнай цягі.
Беларуская чыгунка просіць прабачэння за нязручнасці.





