Увечары 25 ліпеня ў 21:00 на беразе вадасховішча Лактышы ў Ганцавіцкім раёне адбылася смяротная аварыя, паведамляе брэсцкая міліцыя.
20-гадовая п'яная жыхарка Ганцавічаў наехала на турыстычную палатку, у якой у гэты час знаходзіўся яе 30-гадовы сужыцель. У выніку мужчына памёр на месцы здарэння.





