Нацыянальны банк Беларусі да канца 2019 года чакае стабілізацыі інфляцыі паблізу 5 працэнтаў.
Пра гжта гэтым ішла размова на пашыраным пасяджэнні праўлення Нацбанка 25 ліпеня, паведамляе БелТА.
У I паўгоддзі 2019 года фактычны ўзровень гадавой інфляцыі крыху апярэджваў мэтавы параметр, што было абумоўлена часовымі фактарамі, уплыў якіх паступова вычэрпваецца. Чакаецца далейшае зніжэнне інтэнсіўнасці інфляцыі.





