Новы прэм'ер-міністр Брытаніі Барыс Джонсан і яго каханка купілі ўтульны домік у зацішным кутку Лондана. Гэта здарылася зусім нядаўна, бо суседзі расказалі журналістам газеты «Дэйлі мэйл», што 31-гадовая Кары Саймандз на мінулым тыдні разам са сваёй мамай завозіла туды мэблю. 

Так выглядалі інтэр'еры дома на момант продажу.

Так выглядалі інтэр'еры дома на момант продажу.

Трохпавярховы дом у віктарыянскім стылі з відам на парк у паўднёвай частцы Лондана каштаваў 1,3 млн фунтаў стэрлінга (гэта каля 3,3 мільёна беларускіх рублёў). Яго плошча складае каля 185 квадратаў, у ім чатыры спальні плюс вялікая гасцёўня.

Так выглядалі інтэр'еры дома на момант продажу.

Так выглядалі інтэр'еры дома на момант продажу.

Так выглядаў дворык дома на момант продажу.

Так выглядаў дворык дома на момант продажу.

Цікава, што палітычныя праціўнікі Джонсана зрэагавалі імгненна: у навакольным парку нехта развешаў плакацікі з надпісам «Як суседа мы яго перацерпім, але як прэм'ер-міністра — ні за што!»

У навакольным парку нехта развешаў плакацікі з надпісам «Як суседа мы яго перацерпім, але як прэм'ер-міністра — ні за што!»

У навакольным парку нехта развешаў плакацікі з надпісам «Як суседа мы яго перацерпім, але як прэм'ер-міністра — ні за што!»

55-гадовы Джонсан адметны сваім нестандартным стылем паводзін, які выбіваецца з кансерватыўнай традыцыі ўласнай партыі. Яго ненавідзіць еўрапейскі істэблішмент — ён быў адным з матораў Брэкзіту, затое яго цэніць прэзідэнт ЗША Дональд Трамп. 

Людзі ў квартале, мякка кажучы, не ў захапленні ад новага суседа, бо адчуваюць, што гэта адаб'ецца на іх спакоі. Гэта ў Беларусі жыхары радуюцца, што ў іх на вуліцы з'явіцца якасны асфальт, чыстыя кантэйнеры для смецця і прыгожыя клумбы, калі туды пераселіцца старшыня райвыканкама, у Лондане ўсё гэта і так ёсць ва ўсіх.

Джонсан развёўся са сваёй папярэдняй, другой жонкай год таму пасля 25 гадоў шлюбу і сышоўся з нашмат маладзейшай за яго Кары Саймандз.

Дом, у якім Джонсан жыў разам з другой жонкай, яны цяпер прадаюць, просяць за яго 3,75 мільёна фунтаў.

Жанчына Джонсана на 24 гады маладзейшая за яго.

Жанчына Джонсана на 24 гады маладзейшая за яго.

З Саймандз яны да таго жылі на здымнай кватэры. У мінулым месяцы суседзі там выклікалі паліцыю, бо пачулі скандал і крыкі. Ахоўнікі парадку былі нямала здзіўленыя, калі ў кватэры знайшлі кандыдата ў прэм'еры.

У Джонсана ці то пяць, ці то шэсць дзяцей ад некалькіх жанчын, прычым дзіця ад другой жонкі нарадзілася праз сем тыдняў пасля разводу з першай, а падчас другога шлюбу нарадзілася яшчэ і пазашлюбнае дзіця, а можа быць, і двое. Джонсан намагаўся забараніць СМІ публікаваць артыкул пра сваю пазашлюбную дачку, але суддзя пастанавіў дазволіць публікацыю з фармулёўкай: «людзі маюць права ведаць пра яго неразважлівыя паводзіны». Вось такі кансерватар стаў новым кіраўніком Брытаніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?