Учора прыкладна ў 15:46 38-гадовы кіроўца «Фольксвагена» ў Гомелі на праспекце Кастрычніка здзейсніў наезд на аўтамабіль «Опель», які раней трапіў у ДТЗ пад кіраваннем 73-гадовага вадзіцеля, паведамляе ДАІ.

У выніку здарэння 72-гадовая жанчына, якая ехала ў якасці пасажыра на заднім сядзенні аўтамабіля «Опель», атрымала цялесныя пашкоджанні і была дастаўлена ў бальніцу, адкуль пасля агляду і аказання медыцынскай дапамогі яе адпусцілі дадому.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?