Дзяўчынка разам з мамай знаходзілася ў гасцях у аграгарадку Радастава.
Гаспадыня дома ў гэты час займалася кансервацыяй агуркоў, кіпяціла ваду. Калі чарговая порцыя вады закіпела, жанчына ўзяла напоўнены электрачайнік і хацела адысці з ім у бок. Аднак падстаўка ад яго не адлучылася — нацягнуўся дрот, і вада пралілася на дзяўчынку. З апёкамі твару і тулава яе шпіталізавалі.
Для ўстанаўлення ступені цяжкасці апёкаў прызначана судова-медыцынская экспертыза, якую правядуць супрацоўнікі Кобрынскага міжраённага аддзела ГКСЭ.
На жаль, атрыманне тэрмічных апёкаў гарачай вадкасцю ў хатніх умовах не рэдкасць сярод маленькіх дзяцей. Часцей за ўсё гэта апёкі канечнасцяў, твару і пярэдняй часткі тулава 1-й, 2-й, часам 3-й ступені.





