Расійскі баксёр Максім Дадашаў памёр у выніку траўмаў, атрыманых у баі супраць пуэртарыканца Субрыеля Маціяса ў ноч на 20 ліпеня ў ЗША.
«Максім памёр. Не вытрымала сэрца», — перадае ТАСС словы суразмоўцы з каманды баксёра.
Паядынак у суперлёгкай вазе спынілі пасля 11 раўнда па просьбе каманды расіяніна. 28-гадовы баксёр страціў прытомнасць і быў шпіталізаваны.
Лекары дыягнаставалі ў Дадашава цяжкі ацёк мозгу, пасля чаго правялі спартсмену трэпанацыю, выдаліўшы частку чэрапа.





