У аўторак, 23 ліпеня, Вярхоўны суд Расіі пакінуў у сіле прысуд украінскаму палітвязню Паўлу Грыбу, асуджанаму за заклікі да тэрарызму да шасці гадоў калоніі, паведамляе УНІАН.
«Рашэнне Паўночна-Каўказскага акруговага ваеннага суда пакінуць без зменаў, апеляцыйную скаргу без задавальнення», — сказалі падчас пасяджэння суда.
Павел Грыб браў удзел у пасяджэнні суда праз відэаканферэнцсувязь. Ён камунікаваў з судом на ўкраінскай мове.
Украінец заявіў, што не прызнае «віны» і не згодны з прысудам.
Нагадаем, Павел Грыб знік у жніўні 2017 года ў Гомелі. Пазней яго знайшлі ў СІЗА ў расійскім Краснадары.





