Новы прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Борыс Джонсан заявіў, што выведзе краіну з Еўрапейскага Саюза 31 кастрычніка.
«Мы збіраемся актывізаваць краіну. Мы збіраемся завяршыць Brexit 31 кастрычніка, і мы збіраемся скарыстацца ўсімі магчымасцямі, якія гэта прынясе», — сказаў Джонсан.
Сярод сваіх галоўных прыярытэтаў ён назваў «выканаць Brexit, аб'яднаць краіну і перамагчы Джэрэмі Корбіна».





