На выбарчай акрузе №202 з цэнтрам у Старажынцах Чарнавіцкай вобласці перамогу на выбарах ва ўкраінскую Раду атрымаў ураджэнец беларускага Магілёва — кандыдат ад партыі «Слуга народа» Максім Зарэмскі.
Зарэмскі Максім Валянцінавіч нарадзіўся 26 верасня 1991 у горадзе Магілёў, Беларусь. Але ў дзяцінстве пераехаў з бацькамі ва Украіну.
Скончыў «Букавінскі Універсітэт» па спецыяльнасці «Права» і Чарнавіцкі нацыянальны універсітэт імя Юрыя Фядзьковіча па спецыяльнасці «Права».
Працаваў начальнікам аддзела планавання, аператыўнага дзяжурства сувязі і апавяшчэння Упраўлення грамадзянскай абароны насельніцтва Чарнавіцкай абласной дзяржаўнай адміністрацыі.
Зарэмскі жыве разам з мамай у жылым доме плошчай 51,4 кв м у вёсцы Рэвакоўцы Кіцманскага раёна.
Максім Зарэмскі не валодае ніякімі транспартнымі сродкамі або аб'ектамі нерухомасці. У 2018 годзе ён зарабіў больш за 171 000 грыўняў (каля $6,6 тысячы).





