Прыём адкідаў на тэрыторыі палігона «Прудзішча», што каля Калядзічаў, спыніцца з 1 жніўня, паведамляюць «Мінск-Навіны».
З 1 жніўня на «Прудзішча» будуць прымаць толькі грунтавыя адкіды. Пасля на тэрыторыі палігона правядуць работы па добраўпарадкаванні для далейшай рэкультывацыі.
У сталіцы застанецца адзін дзеючы палігон адкідаў — «Трасцянецкі». Сюды могуць вывозіць адкіды не толькі юрыдычныя, але і фізічныя асобы.
Падпісанне неабходных дакументаў на прыём адходаў ад фізічных асоб ажыццяўляецца непасрэдна на палігоне.





