Суд Фрунзенскага раёна сёння вынес прысуд дырэктару будаўнічай кампаніі «МаналітБудІнвест» Міхаілу Здункевічу. Ён прызнаны вінаватым у завалоданні 11 новымі кватэрамі ў «Маяку Мінска» і нявыплаце падатку пасля іх продажу. Тэрмін пакарання — 9 гадоў, піша Tut.by.
У рашэнні суда гаворыцца і пра лёс кватэр, агульным коштам 2,5 млн рублёў, якія забудоўшчык «Зомекс Інвестмент» перадаў Міхаілу Здункевічу ў 2016 годзе пасля выплаты ўсяго 10% ад кошту. Пакуль ішлі суды, жыллё, якое цяпер належыць іншым уласнікам, было пад арыштам. Аднак «Зомекс» іскавых патрабаванняў да Здункевіча не выставіў і цяпер арышт зняты.
Варта адзначыць, што забудоўшчык па справе праходзіў як сведка і не стаў ініцыятарам крымінальнага пераследу свайго даўжніка. Дзяржабвінаваўца пасля абвяшчэння прысуду ўдакладніла, што «Зомекс» мае права патрабаваць вяртання сваіх кватэр.
Прысуд у сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны.





