Індыйская арганізацыя касмічных даследаванняў у панядзелак паспяхова запусціла на Месяц арбітальную станцыю «Чандраян-2».

У выпадку поспеху місіі Чандраян-2, кошт якой склаў 145 мільёнаў даляраў, касмічны апарат упершыню ў гісторыі ажыццявіць пасадку каля паўднёвага полюса Месяца.

Ракета-носьбіт вывела станцыю на арбіту Зямлі, дзе яна будзе знаходзіцца 23 дні, пасля чаго перамесціцца на месяцовую арбіту.

Калі ўсё пойдзе па плане, Індыя стане чацвёртай дзяржавай пасля СССР, ЗША і Кітая, якой удалося ажыццявіць мяккую пасадку касмічнага апарата на Месяц.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0