28-гадовы прызёр Алімпійскіх гульняў 2016 года ў Рыа-дэ-Жанейра па грэка-рымскай барацьбе Жан Белянюк стане першым цемнаскурым дэпутатам у гісторыі Украіны. Ён праходзіць у Вярхоўную Раду па спісе партыі «Слуга народа», заснаванай прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім.
Спартсмен быў 10-м нумарам у яе спісе.
Барэц нарадзіўся ў Кіеве. Яго бацька загінуў у Руандзе падчас грамадзянскай вайны. Спартсмена выгадавала маці-ўкраінка.
Падчас перадвыбарчай кампаніі Белянюк заяўляў, што не збіраецца цалкам сыходзіць са спорту ў палітыку. Ён рыхтуецца да ўдзелу ў Алімпіядзе ў Токіа, якая пройдзе ў 2020 годзе.
0
0
0
0
0
0