Пагадненне аб спрашчэнні візавага рэжыму з ЕС будзе падпісана не пазней за 2 лютага 2020 года. Імаверна, гэта адбудзецца ўжо ў гэтым лістападзе. Пра гэта паведаміла журналістам кіраўнік прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі Андрэа Віктарын пасля сустрэчы з Лукашэнкам, паведамляе Звязда.

«Так, мы падпішам візавае пагадненне. Не магу назваць канкрэтную дату, але ўсе дакументы ўжо падрыхтаваныя, і зараз абодва бакі праходзяць неабходныя юрыдычныя працэдуры. Хочам падпісаць падчас працы цяперашняй камісіі, тэрмін дзеяння каторай заканчваецца ў лістападзе. Цвёрда ўпэўнена, што гэта ўдасца. Мы ўсе ведаем крайні тэрмін: 2 лютага наступнага года. Мы падпішам да таго», — упэўнена Андрэа Віктарын.

2 лютага ўступіць у сілу ўступіць у сілу новы Візавы кодэкс ЕС. Сярод іншага, кошт шэнгенскіх вырасце да 80 еўра. Але пасля падпісання пагаднення віза павінна каштаваць для беларусаў 35 еўра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0