uefa.com

uefa.com

Прайшло лёсаванне трэцяга раўнда кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў. Пераможца пары БАТЭ — «Русэнборг» згуляе з пераможцам пары «Марыбор» (Славенія) — АІК (Швецыя).

У выпадку паразы супернікам у кваліфікацыі Лігі Еўропы будзе «Сараева».

Матчы трэцяга раўнда 6-7 жніўня і 13 жніўня ў адказ.

Першы матч з «Русэнборгам», а гэта другі раўнд, у гэту сераду.

Каб прайсці ў групавы турнір Лігі чэмпіёнаў, трэба прайсці яшчэ і чацверты раўнд (плэй-оф). Але няўдачнікі стадый трапляюць у кваліфікацыю Лігі Еўропы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0