19 ліпеня памёр акцёр Купалаўскага тэатра Аўгуст Мілаванаў.

Пра гэта паведаміў на сваёй старонцы ў фэйсбуку Купалаўскі тэатр, які выказвае спачуванні са стратай выбітнага чалавека.

Акцёру было 82 гады.

kupalauski.by

kupalauski.by

Аўгуст (Аўгусцін) Мілаванаў нарадзіўся ў 1937 г. у Валгаградзе. З 1957 года жыў у Мінску. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, з 1962 года акцёр Купалаўскага тэатра.

Сярод роляў — Тата («Зацюканы апостал»), Вяршыла («Мудрамер»), за ролю якога артыст у 1988 годзе атрымаў Дзяржаўную прэмію Беларусі, іранічны імператар Ромул («Ромул Вялікі»), малочнік-філосаф Тэўе («Памінальная малітва») ды інш.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0