Жыхар вёскі Краснае Гомельскага раёна знайшоў у полі гранату часоў вайны і прынёс яе дадому, паведамляе міліцыя.

Сёння днём мужчына ў поле знайшоў прадмет, падобны на гранату Ф-1 часоў Вялікай Айчыннай вайны. Мужчына прынёс яе ў прыватны дом, паклаў у паштовую скрыню, а затым адправіўся да ўчастковага інспектара і распавёў пра сваю знаходку. Міліцыянер неадкладна перадаў інфармацыю ў аператыўна-дзяжурную службу. У населены пункт накіравалі найбліжэйшы нарад ДАІ для аховы месца здарэння і выклікалі сапёрна-піратэхнічную групу в/ч 5525. Спецыялісты абследавалі прадмет і высветлілі, што гэта сапраўды граната Ф-1 без запала. Знаходку вывезлі на спецыяльны палігон і знішчылі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0