Фота УСК
Трох маладзёнаў вінавацяць у жорсткім забойстве 26-гадовага жыхара Полацка. Усе абвінавачаныя затрыманыя, паведаміла БелТА афіцыйны прадстаўнік УСК па Віцебскай вобласці Аксана Лазько.
«Згодна з заключэннем экспертыз, смерць наступіла ад механічнай асфіксіі ў выніку закрыцця дыхальных шляхоў грунтам і ад адкрытай чэрапна-мазгавой траўмы. Гэта сведчыць аб тым, што мужчына быў пахаваны жыўцом», — распавяла Аксана Лазько.
У злачынстве абвінавачваюцца тры чалавекі. Двое з іх былі затрыманыя супрацоўнікамі міліцыі па гарачых слядах у Полацку. Трэці паспеў збегчы ў Расію. Яго затрымалі ў горадзе Істра Маскоўскай вобласці.
Прычым аднаму з абвінавачаных 17 гадоў, другому — 16, а таму, што збег у Расію, 20 гадоў.
Пра здарэнне стала вядома 22 красавіка. У міліцыю паступіла інфармацыя, што ў двары прыватнага дома выяўлена пахаванне. Высветлілася, што пад зямлёй знаходзіцца цела 26-гадовага мясцовага жыхара з прыкметамі крымінальнай смерці.
У яго ў гасцях былі трое хлопцаў, яны разам выпівалі. Падчас узніклай сваркі сабутэльнікі нанеслі гаспадару траўмы. Каб схаваць злачынства, яны і закапалі яго цела ў двары.
Закапалі жыўцом, бо кахаў школьніцу? Падрабязнасці трагедыі ў Полацку, дзе падлеткі забілі мужчыну





