Спявачка і дызайнерка Вольга Барабаншчыкава адправілася на мора. У чэрвені былая тэнісістка выбрала для адпачынку Турцыю — пяцізоркавы курорт непадалёк ад Бодрума. «Мы знаходзімся ў такім прыгожым, спакойным месцы, што часам нават не верыцца, што гэта Турцыя», — пісала яна.

Да мора Вольга Барабаншчыкава паехала разам з дачушкай Аэлітай.

Зараз дызайнерка знаходзіцца ў Паланзе. Успамінае, як ля Балтыйскага мора праходзілі тэнісныя турніры і атрымлівае асалоду ад спеву птушак і шэпту хваляў.

Спявак Дзмітрый Калдун разам з сям'ёй выбраўся ў Чарнагорыю, адкуль выкідае пяшчотныя фоты з дачкой.

Спявачка Зена, якая сёлета прадстаўляла Беларусь на Еўрабачанні, паехала ў Ізраіль. «Я хацела думаць, што я ў піве, але не, у моры», — падпісала адно з адпускных фота 16-гадовая селебрыці.

Гімнастка Меліціна Станюта адпачывае ў Грэцыі. Дзеліцца з падпісантамі фота прыгожага захаду сонца і сваімі здымкамі ў купальніку на пляжы.

Тэлевядучая Надзея Цімафеева для адпачынку таксама выбрала Афіны. Знаёмілася з мясцовымі пляжамі і гісторыяй.

Тэлевядучы Дзяніс Кур'ян разам з дзецьмі выбраўся ў Берлін. «Адкрываць наноў з дзецьмі гарады, у якіх ужо, здавалася б, усё ведаеш, — клёвая задума», — падзяліўся ён.

Яшчэ адна вядучая беларускага ТБ Люцыя Герашчанка — больш вядомая многім як Люся Лушчык — адпачывае ў Венецыі. Мяркуючы па сацсетках, з культурнай праграмай: экскурсіі, канцэрт Вівальдзі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?