Здарэнне адбылося на вуліцы Грунвальдскай: у 44-гадовай магіляўчанкі зніклі 640 рублёў, паведамляе mogilevnews.by
Што праўда, у кватэры жанчына пастаянна не жыве, але перыядычна туды прыходзіць яе дачка з прыяцелямі, часам яны там начуюць і запрашаюць сяброў. Адна з іх нават атрымала запасны ключ.
Менавіта ім 18-гадовая прыяцелька і скарысталася, прывёўшы знаёмых. Яна выпадкова выявілаў шуфлядзе прыстойную суму грошай і забрала іх сабе.
Аднак у гэты час у кватэру прыйшла яе ўладальніца. Моладзь стала скокаць з балкона.
Уладальніца кватэры звярнулася ў міліцыю, дзяўчыну затрымалі.





