42-гадовы магілёвец забіў бацьку. Канфлікт адбыўся ў кватэры дома на вуліцы Ямніцкай, калі ў госці да 62-гадовага мужчыны прыйшоў раней неаднаразова судзімы сын.
Сваякі часта канфліктавалі і высвятлялі адносіны.
У гэты вечар яны сабраліся ў чарговы раз, каб абмеркаваць праблемы адзін аднаго. Бацька паставіў на стол спіртное і пачастунак. Выпіўшы, гаспадар кватэры стаў сарамаціць сына за яго злачынствы, патрабуючы знайсці працу і нарэшце пачаць паводзіць сябе годна. Сын, якому надакучылі папрокі, таксама быўшы ўжо нецвярозым, узяў у рукі нож і ўдарыў ім бацьку ў грудзі.
Мужчына памёр на месцы. Яго сына затрымалі. Вырашаецца пытанне аб завядзенні крымінальнай справы па артыкуле «Забойства».