Начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл — першы намеснік міністра абароны Беларусі Алег Белаконеў у Кіеве сустрэўся з начальнікам Генеральнага штаба — Галоўнакамандуючым Узброенымі Сіламі Украіны генерал-лейтэнантам Русланам Хамчаком, паведамляе міністэрства абароны.

Бакі абмяняліся поглядамі на стан рэгіянальнай бяспекі, рызыкі і выклікі для кожнай з дзяржаў. Абмяркоўваліся перспектывы развіцця двухбаковага ваеннага супрацоўніцтва. Алег Белаконеў падкрэсліў, што Беларусь будзе і надалей імкнуцца да падтрымання добрасуседскіх адносін, добрасумленна выконваць усе ўзятыя на сябе абавязацельствы як у пытаннях міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва, так і па мерах кантролю над узбраеннямі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0